24 лістапада ўдзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” наведалі філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка”, каб прыняць удзел у экалагічна-пазнавальнай гульне “Жывёльны свет Беларусі”.
Спачатку вучням неабходна было падзяліцца на дзве каманды, вызначыцца з назвамі і выбраць капітанаў. А пасля іх чакалі цікавыя пытанні, складаныя і не вельмі заданні: “Угадай мяне па апісанню”, “Блытаніна”, “Хто гэта?”, “Знайдзі адрозненні”, “Ежа для жывёл”, “Жывёльны свет”.
Дзеці прадэманстравалі добрыя веды і выдатныя навыкі працы ў камандзе, акрамя гэтага весела і, самае галоўнае, карысна правялі час.