У гэтым годзе адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння знакамітых песняроў беларускага народа, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У філіяле “Рупейкаўская сельская бібліятэка” менавіта гэтаму юбілею быў прысвечаны літаратурны куфэрак “Песняры зямлі беларускай”.
Янка Купала разам са сваім сябрам Я. Коласам, стаялі ля вытокаў новай беларускай літаратуры. Майстры слова пісалі для народа і пра народ. Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Купала) шчыра прызнаваўся ў сваіх кнігах: “Усё для сваёй Бацькаўшчыны – Беларусі”. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Колас) – адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, заснавальнік рэалістычнай прозы. Кнігі волатаў беларускай літаратуры ніколі не стануць старамоднымі, бо ў іх – само жыццё. Вечныя тэмы роднай зямлі, патрыятызму, кахання заўсёды будуць хваляваць людзей. У куфэрку можна знайсці цікавыя творы, а таксама летапіс жыцця і творчасці песняроў.