Да Коласаўскага тыдня бібліятэкары філіяла “Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка” запрасілі вучняў прышкольнага лагера на мерапрыемства “Якуб Колас. Жыццёвы шлях і творчасць пісьменніка”. Бібліятэкар паведаміла пра дзяцінства Якуба Коласа, яго сталыя гады і творчую дзейнасць. Гаворачы пра яго вершы, падкрэсліла такія як: “Наш родны край”, “Зіма”, “Песня”, “Вясна” і іншыя. Расказала, што Якуб Колас выступаў як драматург і аўтар п'ес “На дарозе жыцця” і “У пушчах Палесся”. Для дзяцей выдаў кнігі “Міхасёвы прыгоды”, вершаваную казку “Рак-вусач”. Творчая сустрэча скончылася вершам Я. Коласа “Восень”, які прачытала вучаніца 6 класа Апановіч Паліна.