“З той самай часіны,
Як з кнігай спазнаўся,
Я з песняю Коласа не разлучаўся…”
Іван Чыгрынаў
З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння вялікага песняра Беларусі – Якуба Коласа ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла гадзіна лірычнага чытання “Любімыя коласаўскія радкі”. На сустрэчу з творчасцю Я. Коласа былі запрошаны хлопчыкі і дзяўчынкі пачатковых класаў прышкольнага лагера СШ №4.
Бібліятэкар Жылінская С.В. пазнаёміла вучняў з жыццём і творчым шляхам паэта, з творамі, напісанымі для дзяцей. З вялікім задавальненнем дзеці дэкламавалі такія вершы беларускага класіка, як: “На лузе”, “Надыход зімы”, “Восень”, “Дзед-госць”, “На рэчцы зімою”, “Савось-распутнік”, “Храбры певень” і іншыя.
Напрыканцы мерапрыемства вучні прагледзелі кнігі з выставы “Нам засталася спадчына”.