У 2022 годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Якуба Коласа. Бібліятэкі раёна актыўна ладзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя юбіляру. Бібліятэкар філіяла “Мацвееўская сельская бібліятэка” арганізавала 5 лістапада, падчас восеньскіх канікул, для вучняў завочнае падарожжа “Па дарозе коласаўскай зямлі”.

   Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас – выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца. Бібліятэкар расказала прысутным пра жыццё пісьменніка, тэматыку яго твораў. Удзельнікі чыталі яго творы, атрымлівалі асалоду ад гучання беларускай мовы, вершаў.

    Шчаслівай стала беларуская зямля таму, што ў далёкім 1882 годзе нарадзіўся славуты сын. І вось ужо больш стагоддзя людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Якуба Коласа.