“Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!”
Якуб Колас
Да 140-годдзя з дня нараджэння класіка сусветнай і беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 5 лістапада ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная скарбонка “Песняр зямлі беларускай”. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, у дзіцячай літаратуры. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Ён – настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй паэта, з творчым шляхам, узгадала яго спадчыну.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі чыталі вершы: “Наш родны край”, “Неман”, “Веска”, “Мой родны кут, як ты мне мілы!..” і інш.
А напрыканцы бібліятэкар правяла віктарыну па жыцці і творчасці Якуба Коласа.