16 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка”. Удзельнікі клуба прынялі ўдзел у гульнятэцы “Скарбы роднай мовы”, якая была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар Халецкая Т.І. пазнаёміла вучняў 2 “А” класа СШ №4 з гісторыяй узнікнення гэтага свята, зачытала верш І. Пракаповіча “Пагавары са мной на мове…”. Пасля гэтага, каб выявіць лепшых знаўцаў беларускай мовы, дзеці падзяліліся на дзве каманды і з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у такіх конкурсах, як “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Лішняе слова”, “Наадварот”, “Хітрае слова”, “Памяняйцеся месцамі тыя …”.